Показать сообщение отдельно
  #403  
Старый 07.08.2010, 10:34
Алексей Квят
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Пад'яжджаючы да Мiнска...
(урывак)

Сягоння з апошнiм вайсковым бiлетам
Дадому, дахаты са службы я еду.
I вецер дняпроўскi задзьмухаў старанна
З маёй гiмнасцёркi пылiнкi Iрана.
На мяккай пасцелi ў купэ не ляжыцца:
"Цi шмат яшчэ вёрстаў да Мiнска, скажыце?" -
Пытаю наiўна у нейкага дзеда,
Хоць ведаю добра: не першы раз еду.
А дзед гаваркi i рахманы. Адразу
Ён шчодра сыпнуў не станцыйныя назвы:
"Вось зараз пад'едзем да горада Оршы".
I Орша здаецца за Вену не горшай.
"Далей будзе цiхая станцыя Слаўнае..."
Вядома, тут кожная станцыя слаўная.
Якiя знаёмыя назвы i словы,
Якая цудоўная родная мова!
I ўсё мiлагучна для слыху майго:
I звонкае "дзе", i густое "чаго".
Пiмен Панчанка, 1945
Ответить с цитированием