Шчодрык – дзеўкам
Ой, красна, ясна
Каліна ў лузе,
А красней жа таго
Настячка ў бацька!
Па двару хадзіла, -
Ўвесь двор скрасіла!
А ў сені ўвішла –
Сені зазялі!
А ў хату ўвішла, -
Паны стаялі,
Паны стаялі,
Яе віталі!
Яе віталі,
Дай напіталі,-
Ці ты цароўна,
Ці каралёўна?
Я ні цароўна,
Ні каралёўна,
А бацькава дачка
Красна Настячка!
__________________
я чаще вконтакте
|