2 <<Татьяна >> Віталь Рымашэўскі вылучаны партыяй Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і адлюстроўвае яе платформу. Праграму вы можаце палядзець па наступнай спасылцы: http://bchd.info/program.html наконт апоры на пратэстныя настроі я згодзе ў тым, што нельга на гэтым зацыклівацца. але ж гэту сітуацыю стварыла сённяшняе кіраўніцтва. самы лепшы спосаб пазбавіцца пратэсту, гэта ўключыць гэты пратэст у мэйнстрым. то бок не выключаць апазіцыю з сістэмнай палітыкі. не фальсіфікаваць выбары. калі б партыі і лідэры былі прадстаўлены ў парламенце, органах улады, дык тады і размова іншая. у выпадку калі галасуй не галасуй, усё адно вядома хто, дык і праграма ніякая не запрацуе і не дапаможа ...
__________________
За Рымашэўскага
|