Показать сообщение отдельно
  #122  
Старый 11.09.2010, 18:06
Decadence
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Але рэвалюцыя змяла... Пасля царскіх чыноў прыйшлі бальшавіцкія чыны не горш за сваіх папярэднікаў, прыйшлі і павялісваю гаспадарку ў нас, а мы глядзелі і чакалі, што нехта прыйдзе ды бальшавікоў прагоніць. І прычакалі.
Прыйшлі немцы... Немец гаспадарыў, як сам хацеў... - а мы што рабілі? ...чакалі нейкага цуду, які з'явіцца і забярэ нашае ліха. І дачакаліся...
Прыйшлі ізноў бальшавікі... Пастаўленыя намі нашы саветы пачалі нешта такое разводзіць, што нам цяжка было дыхаць. І мы стагналі, уздыхалі і чакалі.
Прыйшлі палякі...
Самы найлепшы прыяцель, самы найлепшы збаўца наш ад нашага ліхалецця - гэта мы самі...
Я.Купала Жыве Беларусь. Мінск "Мастацкая літаратура", 1993 г.
Ответить с цитированием