Показать сообщение отдельно
  #33  
Старый 23.09.2008, 11:29
Аз Есмь Царь
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

"Беларуская мінуўшчына – выдатнае поле для экспэрымэнтаў, прыдатнае для ўзаемасупярэчлівых ідэалягічных парадыгмаў. Так, была бітва пад Воршай, і было паўстаньне Каліноўскага, але ж былі і лісты магілёўскага, полацкага, мсьціслаўскага і г. д. праваслаўнага сялянства расейскаму цару з просьбай узяць іх землі пад сваю сьвятарную ўладу. Прага сумясьціць усе падобныя болевыя кропкі нашай гісторыі ў адзіны дыскурс найчасьцей прыводзіць дасьледніка або да пазыцыянаваньня на франтах гэтага дыскурсу, або да адмаўленьня ад уласнай ініцыятыўнай пазыцыі, неабходнай для сацыяльна значнай і нацыятворчай працы. У такой сытуацыі сучаснасьць як мерка для выдзяленьня сапраўднага ў царстве няіснага, як рыса гарызонту, што праступае з туману, непазьбежна навязвае дасьледніка прыярытэты, не даруючы, аднак, поўнай творчай свабоды ў кожным выпадку. Сучаснасьць жа супярэчлівая ня менш, чым мінуўшчына"

http://arche.bymedia.net/2004-5/baciukou504.htm
Ответить с цитированием