У беларускіх рэгіёнах складана купіць валютуУ “Вячэрні Брэст” звярнулася жыхарка Бярозы, якая паведаміла, што не здолела купіць неабходныя ёй 200 долараў ні ў водным пункце абмену валюты ў горадзе. Аказваецца, попыт на валюту такі вялікі, што купіць долары можна толькі з самай раніцы.
У аддзяленні ААТ "Белаграпромбанк" па вул. Леніна ў Бярозе карэспандэнту газеты паведамілі, што долараў сапраўды няма, а сам ажыятаж узнік каля двух тыдняў таму. Людзі скупляюць валюту адразу па тысячы долараў ці еўра.
http://new.racyja.com/news/u-belaruskikh-regienakh-skladana-kupits-valyutu
|