Показать сообщение отдельно
  #200  
Старый 11.01.2009, 21:19
Аватар для Super Girl
Super Girl Super Girl вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 26.06.2008
Сообщений: 551
Super Girl is infamous around these parts
По умолчанию

Няма дзіва, што фашысцкія дзяржавы схіляюцца да агрэсіўнай рыторыкі або становяцца дзяржавамі-агрэсарамі. Вайскоўцам і супрацоўнікам паліцыі, якія кіруюць фашысцкімі дзяржавамі, уласьцівая прыродная схільнасьць да жорсткасьці і зброі. Гіпэрнацыяналізм, дзяржава-фэтыш і культ сілы фашысцкіх дзяржаў абумоўліваюць тое, што яны паўсюль бачаць ворага. Культавы статус лідэраў заахвочвае іх з жарсьцю біць сябе ў грудзі. А ўцягненьне насельніцтва ў самапрыгнёт прымушае іх балянсаваць паміж самапрыніжэньнем і спробамі прынізіць іншых.
Агульна кажучы, фашысцкія дзяржавы — гэта аўтарытарныя дзяржавы, якія маюць колькі асаблівых характарыстык: культ моцнага і энэргічнага лідэра, інэртнае насельніцтва, якое ахвотна прызнае моцнага і энэргічнага лідэра і тым самым актыўна ўцягваецца ў прыгнёт сябе самога. Такім чынам, фашысцкія дзяржавы — гэта аўтарытарныя дзяржавы, якія праслаўляюць сілу і энэргію кіроўнай эліты і чыё падлеглае насельніцтва робіць тое самае.
__________________
Мужчина должен говорить женщине всего три слова:"люблю", "куплю", "поедем".
Ответить с цитированием