МОЖА ЎСЁ Ж ПА ТЭМЕ?!
У сутарэньнях Чырвонага Касьцёлу праходзіць выстава, прысьвечаная 75-м угодкам Галадамору на Ўкраіне ў 1932-33 году.
Калектывізацыя, індустрыялізацыя. За гэтымі сухімі саветызмамі хаваецца жахлівая, сьмерцяносная пара. Пара, калі ацалеламу пасьля Першай сусьветнай, грамадзянскай і польска-савецкай войнаў сялянству паводле словаў Салжаніцына «быў канчаткова перабіты хрыбет». На пачатку 30-х СССР мусіў хоць неяк дагнаць заходнія краіны ў эканамічным разьвіцьці, і для гэтай мэты краіне былі патрэбныя калясальныя сродкі. Што ж магла прапанаваць заходняму спажыўцу збольшага аграрная дзяржава?
Вядома, збожжа. Зерня Савецкі Саюз вывозіў за мяжу вялізную колькасьць, нават на шкоду ўласным грамадзянам: пакідаючы іх галадаць, адбіраючы ў хлебаробаў нават застаўленае імі на ўласны пражытак.
__________________
Мужчина должен говорить женщине всего три слова:"люблю", "куплю", "поедем".
|