Показать сообщение отдельно
  #16  
Старый 31.10.2010, 17:31
Аватар для Bon Jour
Bon Jour Bon Jour вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 01.11.2008
Сообщений: 1,330
Bon Jour is infamous around these parts
По умолчанию

Вольга Акуліч, аўтар-выканаўца, лідэр гурта WERASEN, прадусар прадакшн-студыі "Экстрым ТВ"
- Быць беларусам - што гэта значыць? Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?
- Для мяне быць беларускай - такая ж натуральная рэч, як быць жанчынай. Таму мне вельмі цяжка даць гэтаму вызначэнне. Напэўна, быць беларусам - гэта вызнаваць сябе беларусам, незалежна ад таго, колькі і якой крыві цячэ ў тваіх жылах.
- Беларус без ведання мовы - беларус?
- Як бы ні хацелася падацца мяккай і некатэгарычнай - але не. Больш за тое, я лічу, што выказванні "не ведаю, таму што вакол не гавораць", "не вывучыў, бо складана" гавораць пра ляноту і нізкі інтэлектуальны ўзровень. А яшчэ горш характарызуе людзей нежаданне ведаць мову, пагарда да яе. Доўга жыць на Беларусі (а тым больш тут нарадзіцца) і не разумець беларускай мовы - гэта прыкмета ўжо клінічная. Іншая рэч - уменне добра гаварыць па-беларуску. Тут галоўнае практыка. Ясная справа, нашмат лягчэй ісці па шляху найменшага супраціўлення. Я і сама ў штодзённым жыцці працэнтах у 70-ці выпадкаў размаўляю па-руску. Магчыма, з падманнага разумення павагі да суразмоўцаў. А вось пісаць любыя тэксты мне прасцей па-беларуску, бо я па-беларуску думаю.
Радуе тое, што сёння нараджаецца свайго кшталту мода на беларускую мову. І хочацца ў меру сіл у гэтым працэсе паўдзельнічаць.
__________________
Счастье - это не жизнь без забот и печалей, счастье - это состояние души.
Ответить с цитированием