Ня ведаю, што пісана ў "энциклопедии инета", бо карыстаюся выключна друкаванымі навуковымі працамі.
Тэрмін "рэч паспалітая" з'яўляецца літаральным перакладам з лаціны res publica i азначае наагул усялякую агульную справу, дзяржаву ці гаспадарства.
Нашыя продкі, згодна гістарычным крыніцам, карысталіся тэрмінам "рэч паспалітая" - у дакумэнтах на беларускай мове і тэрмінам "res publica" - у дакумэнтах на лаціне на працягу амаль усяго існаваньня Вялікага Княства (ад ХІV да канца ХVІІІ ст.), прычым задоўга перад 1569 годам, натуральна ўжываючы яго як сынонім свайго гаспадарства, сваёй дзяржавы.
__________________
Мужчина должен говорить женщине всего три слова:"люблю", "куплю", "поедем".
|