Лукашэнка ў Прагу не ляціць?
Лукашэнкі на пражскім саміце ня будзе. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў Брусэлі паведаміла аўстрыйскае агенцтва APA.
Інфармацыя папярэдняя, неафіцыйная. Увогуле ж, са слоў эўракамісаркі Ферэра-Вальднер, першапачатковы сьпіс удзельнікаў устаноўчага саміту «Усходняга партнёрства» будзе абмяркоўвацца кіраўнікамі МЗС краін Эўразьвязу на паседжаньні 27 красавіка ў Люксэмбургу.
Пакуль жа, са слоў ананімнага эўрапейскага дыпламата,
паміж Мінскам і Брусэлем існуе толькі «джэнтльменскае пагадненьне», згодна зь якім Беларусь на саміце прэзэнтуе высокапастаўлены чыноўнік, але не прэзідэнт.
Пры гэтым, бадай, варта трымаць у галаве, што ў айчынных дзеячаў сваё ўяўленьне пра джэнтльменства.
__________________
Мужчина должен говорить женщине всего три слова:"люблю", "куплю", "поедем".
|