Сорас: Крызіс выкліча рост пагрозы з боку Расеі. *
Магчымыя замежныя ваенныя авантуры і бруталізацыя рэжыму ўнутры краіны.
У выніку падзеньня коштаў на нафту можа вырасьці пагроза з боку Расеі. Крэмль выкарыстоўвае кантроль над сыравіннымі багацьцямі краіны для вяртаньня Расеі статусу супэрдзяржавы. Прыбыткамі ад энергарэсурсаў распараджаецца ўладная групоўка. У Крамлі цяпер сядзяць не асьцярожныя савецкія бюракраты, а пацаны без прынцыпаў, якія многім рызыкавалі, каб апынуцца там, дзе яны ёсьць.
Толькі з’яднаная Эўропа можа процістаяць геапалітычнаму выкліку з боку Расеі.
Ключом да нейтралізацыі геапалітычнай перавагі Расеі можа быць супольная эўрапейская энэргетычная палітыка, стварэньне агульнаэўрапейскай сеткі дыстрыбуцыі і наднацыянальнай рэгулюючай базы.
__________________
Мужчина должен говорить женщине всего три слова:"люблю", "куплю", "поедем".
|