Балта?Чарнаморскі саюз.
У дзень інаўгурацыі Абамы і аднаўленьня паставак расейскага газу ў Эўропу ў Чарнігаве сустрэліся кіраўнікі Беларусі і Ўкраіны Аляксандр Лукашэнка і Віктар Юшчанка. Гэта быў выразны палітычны сыгнал Захаду і Ўсходу. Сыгнал падвойны: ні адзін ні другі не прынялі запрашэньня Мядзьведзева і не паехалі ў Маскву на газавы саміт у мінулую суботу.
Беларуска?ўкраінская сустрэча ў вярхах доўгі час адкладвалася, каб нарэшце адбыцца ў момант найбольшага абвастрэньня расейска?ўкраінскіх і пацяпленьня беларуска?эўрапейскіх адносінаў.
На пачатку чарнігаўскай сустрэчы Лукашэнка ў прысутнасьці журналістаў нагадаў аб прапанове прэзыдэнта Ўкраіны стварыць калідор Чорнае мора — Балтыйскае мора.
Ідэі, вылучаныя яшчэ на пачатку ХХ стагодзьдзя беларускім палітыкам Антонам Луцкевічам і адроджаныя ў 1990?х, грунтуюцца на разуменьні супольных інтарэсаў дзяржаваў, разьмешчаных між Чорным і Балтыйскім морам.
__________________
Мужчина должен говорить женщине всего три слова:"люблю", "куплю", "поедем".
|