Золатавалютныя запасы скараціліся за сьнежань нават больш, чым паведамляў Белстат. Нацбанк скарэктаваў раней абвешчаныя лічбы. Рэзервы скараціліся за сьнежань на $714,3 млн (18,4%), а не на $582,6 млн (15,4%), як паведамлялася раней.
Такім чынам, усяго за мінулы год ЗВР Беларусі зьменшыліся на $1121,1 млн (26,8%).
Мяркуючы па першых днях студзеня, падзеньне золатавалютных запасаў працягнецца. І 5 студзеня, і 6 студзеня попыт на валюту на біржы перавышаў прапанову. 5 студзеня — на $20 млн, а 6 студзеня — на $24 млн.
__________________
Мужчина должен говорить женщине всего три слова:"люблю", "куплю", "поедем".
|