Пастаўкі газу ў Эўропу цераз Украіну цалкам спыненыя.
Пра спыненьне паставак праінфармаваў украінскі канцэрн «Нафтагаз».
«Яшчэ а 6-й раніцы (паводле кіеўскага і менскага часу) праз Украіну паступала 40 млн кубамэтраў газу. У 7:44 пастаўкі ўпалі да нуля», – сказаў прадстаўнік «Нафтагазу».
Віну за гэта ён усклаў на «Газпром». «Усе пункты пастаўкі газу да украінскай сістэмы трубаправодаў знаходзяцца ў Расеі. Мы фізычна ня можам арганізаваць дастаўку газу адтуль», – кажа прадстаўнік «Нафтагазу».
Газпром пярэчыць пра закрыцьцё апошняга, чацьвёртага трубаправоду, па якім ідзе расейскі газ у Эўропу.
Масква пастаўляе ў краіны Эўразьвязу чацьвёртую частку неабходнага газу. 80% яго ідзе цераз тэрыторыю Украіны.
__________________
Мужчина должен говорить женщине всего три слова:"люблю", "куплю", "поедем".
|