АЭС на Нарачы будзе расейскай.
«Росатом» стане генеральным падрадчыкам будаўніцтва. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартаменту па разьвіцьці ядзернай энэргетыкі Міністэрства энэргетыкі Мікалай Груша.
Прадказальны выбар расейскага падрадчыка быў абвешчаны адразу пасьля перамоваў А.Лукашэнкі ў Маскве, вынікам якіх стала абяцаньне чарговы год пастаўляць у Беларусь газ «па прымальных цэнах».
Рэжым А.Лукашэнкі атрымлівае шматмільярдныя датацыі ад Масквы ўзамен за доўгатэрміновую прывязку беларускай гаспадаркі да Расеі праз поўную залежнасьць ад паставак энэрганосьбітаў і выгодную Маскве замежную і культурную палітыку.
Многія беларускія навукоўцы і эколягі крытыкавалі як само рашэньне аб пабудове АЭС у Беларусі, так і выбар расейскіх тэхналёгій. Адзінай мегакатастрофай у гісторыі атамнай энэргетыкі стаў выбух на Чарнобыльскай АЭС, збудаванай акурат саветамі.
* (N)(N)(N)
__________________
Мужчина должен говорить женщине всего три слова:"люблю", "куплю", "поедем".
|