вы мне именно эти особенности поведения, что отличны у русского и белоруса называйте..
Назаву, хоць Вам штосьці тлумачыць, усё адно, што дальтоніку распавядаць пра колеры вясёлкі.
Гэта розныя культура і менталітэт. Гэтыя паняцці шматгранныя. Калі разглядаць асобныя элементы, то апынецца, што іх можна знайсці ў таго і іншага народа, але ў цэлым карціна адрозніваецца. Як бы то, што і ў француза і ў рускага два вуха, вачэй по два, аднолькавая колькасць пальцаў, а людзі такі розныя.
Свае абагульненні культуры і менталітэту я выведу такія:
Беларус будзе стаяць і чакаць зялёнага сігналу святлафора, нават, калі машыны ўжо праехалі. А рускі пяройдзе дарогу, а то і праскочыць перад імі. Вядома, можна знайсці беларусаў, парушаючых правілы, і рускіх, якія іх выконваюць, але ў сваёй масе, людзі паступаюць менавіта так.
Беларус, каб выкінуць фанцік ці недакурак, падыдзе да ўрны, а рускі кіне пад ногі, для яго ўрны не існуюць. Так у нашых санаторыях можна здалёк вызначыць хто гэта.
У мiнскім мятро людзі прытрымваюць дзверы, каб не стукнуць ідучага ззадзу. У Маскве верагоднасць атрымаць дзвярамі па лбе блізкая да 100%.
У Менску можна бязбоязна падысці да групы маладых людзей, якія п'юць піва і спытаць як прайсці ў бібліятэку. У Маскве, такіх людзей, якія паставілі бутэлькі на борціку падземнага пераходу ля мятро, лепш абыйсці бокам. Ад іх відавочна зыходзіць агрэсія.
Магчыма, па гэтым чынніку расейцы і змаглі заняволіць іншыя народы і стварыць імперыю.
__________________
Счастье - это не жизнь без забот и печалей, счастье - это состояние души.
|