из-за "злобного заговора".
Гэта не змова, а палітыка. Палітыка этнацыда, якую праводзілі спачатку рускі царызм (словы Мураўёва вешальніка - тое што не зрабіў рускі багнет, зробіць руская школа), а затым камуністы (фармаванне новай гістарычнай агульнасці - савецкага народа). Мэтай такой палітыкі павінна было стаць знікненне беларусаў, украінцаў і іншых народаў. Яны паступова павінны былі ператварыцца ў рускіх. Хоць гэтага нідзе не прапісана ў дакументах КПСС, але цалкам відавочна, што гэты працэс ішоў. Палова насельніцтва смаленскай і бранскай абласцей этнічныя беларусы, аднак яны даўно забыліся пра гэта, а новыя пакаленні і не ведаюць. Яны сталі рускімі. Таксама, рускім стаў і беларус Міхалевіч. Гэта і ёсць этнацыд, калі знішчаецца не насельніцтва, а нацыянальныя карані, культура народа. Вы можаце сцвярджаць, што Вы спрадвечна рускі чалавек, то гэта і ёсць плады этнацыда. Не? Вы - беларус? Тады яшчэ горш - гэта ператварэнне годнага беларуса ў манкрута.
Калі б не разваліўся СССР, праз некалькі дзесяцігоддзяў Беларусь страціла б свой нацыянальны твар, заставаўся б толькі рэгіянальны сэнс, як то Паволжа. Згуба СССР і здабыццё незалежнасці - наш шанец захавання беларускай нацыі.
__________________
Счастье - это не жизнь без забот и печалей, счастье - это состояние души.
|