Показать сообщение отдельно
  #237  
Старый 03.03.2009, 21:26
Антидепрессант
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Які ж я беларус? * * * * * * * * * * * * З.Сiдаровiч

Які ж я беларус,
Скажэце мне, панове,
Калі я гавару
Ўвесь час на рускай мове?

Калі ў школе я
Сваю не вывучаю,
I ўся мая сям'я
"Язык радным шчытает"?

Калі я ў вёсцы быў
I разумеў там мала,
Калі я шлях забыў
У тэатр імя Купалы?

Найдзiўны мы народ
I дзiўная дзяржава
Бо чую я ў метро
Па-руску ўсё аб’явы

Хаджу я - вочы ўніз,
Баюся памыліцца:
Мой рускамоўны Мінск,
Якая ж ты сталіца?

Выходзіць, што Саюз
Беларусоў ня мае.
Сапраўдны беларус
У Польшчы пражывае!

Паночку-беларус,
Цябе не бачыць вока.
Вяртайся ўжо ў Саюз
3 раёнаў Беластока!
Ответить с цитированием