A вось я не так даўно падумала, як бы выглядала Вільня, калі б яна была ў складзе Беларусі? Нешта мне падказвае, што зусім *не так па- сапраўднаму. Паглядзіце на Мінск, альбо сучасна мадэрнізаваны Гродна. Вось яны як толькі могуць. Ці гэты прытарна- салодкі Мір(магчыма я чагосьці не разумею, канешне :-D). Згубілі б нашыя ўсю спадчыну. Магчыма, гэта як дзве *маці казалі, што іхняе дзіця, і калі прапанавалі раздзяліць яго напалову, сапраўдная маці згадзілася яго аддаць, как дзіцё было жывое. Так і Вільня: няхай не нашая, але жывая. Так ёсць рэальная магчымасць датыкнуцца да этнічнай гісторыы, што было б у адваротным выпадку? Да шмат чаго б ужо не было. Ці я памыляюся?
|