Показать сообщение отдельно
  #18  
Старый 26.09.2008, 13:16
Ариель
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Як пазьней высьветлілася, ён прадугледжваў незалежную Літву ў такіх межах, што літоўцы мелі колькасную перавагу над беларусамі ды іншымі нацыянальнасьцямі разам. Сталіцай павінна была стаць Вільня. Прапаноўвалася стварэньне ў Вільні краёвага органу ўлады “Тарыбы” (па-літоўску — Рады) у складзе 20 літоўцаў і па адным прадстаўніку беларусаў, жыдоў і палякаў. Называлі кандыдата на велікакняскі пасад Літвы: баварскага прынца Ураха (каталіка)

Дзеля таго што беларусы знаходзіліся ў палоне старых геаэканамічных і геапалітычных канцэпцыяў і што А. Луцкевіч не дачакаўся аўдыенцыі ў райсхканцлера, беларусам увесь час даводзілася даганяць літоўцаў...


http://arche.bymedia.net/2003-2/sida203.html
Ответить с цитированием