Далей чытаем: “Але пакуль мы чакалі гэтае сустрэчы й рыхтаваліся да зьезду (канфэрэнцыі ў Стакгольме — А. С.), здарылася непрадбачаная падзея: у Расеі адбылася рэвалюцыя. Немцы ня бачылі ўжо патрэбы ў зьезьдзе, і ён быў адменены. Я вырашыў неадкладна вяртацца ў Вільню, літоўцы — празь некалькі дзён. Перад ад’ездам я напісаў абшырную дакладную запіску на тэму пра неабходнасьць у меркаванай “Літве” забясьпечыць беларусам парытэтныя правы зь літоўцамі й аддаў яе ў рукі барону Ропу для перадачы канцлеру. Ня ведаю, ці было гэта выканана, ведаю толькі, што, прыехаўшы ў Вільню, я зь нямецкіх газэтаў даведаўся, што назаўтра пасьля майго ад’езду з Бэрліна літоўцы былі прынятыя канцлерам адны й пры гэтым прапанавалі канкрэтны праект адносна будаўніцтва “Літвы”.
|