Показать сообщение отдельно
  #9  
Старый 20.09.2008, 19:07
Ариель
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Вольга Шашкель

Маю на ўвазе тое што у верасні 1915 г. ва ўмовах Першай сусветнай вайны Вільня была занята немцамі. А 16 лютага 1918 г. літоўскі нацыянальны савет — Тарыба — абвясціў незалежнасць Літвы са сталіцай у Вільні. *:-(
Супраць гэтого выступілі беларускія дзеячы, якія разглядалі Вiльню як галоўны гістарычна-культурны цэнтр усіх беларускіх зямель. У лютым 1918 г. Віленская беларуская рада заявіла, што Тарыба не можа выступаць на міжнароднай арэне ад імя былога Вялікага княства Літоўскага1. У ІІІ Устаўнай грамаце, выдадзенай Радай БНР у Мінску 25 сакавіка 1918 г., Віленшчына разглядалася як частка этнічна беларускіх зямель (беларускія дзеячы спасылаліся на вынікі ўсерасійскага перапісу насельніцтва 1897 г., калі значная частка насельніцтва Віленскай губерні была залічана да беларусаў на падставе моўных асаблівасцей края).
Ответить с цитированием