25 сакавіка 1918 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі аб’явіла пра дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Наша незалежнасьць тады праіснавала вельмі кароткі час, і ў сьнежні 1918 года Беларусь зноў была акупаваная бальшавіцкай ардой савецкай Расеі. Бальшавікі (у піку БНР) стварылі на акупаванай тэрыторыі буфэрную фіктыўную краіну — Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку Беларусь (ССРБ) і, выкарыстаўшы тут сваю ўладу, пачалі вынішчаць усё беларускае. За 73 гады панаваньня савецкай акупацыйнай машыны расейскі камунізм зьнішчыў на Беларусі каля 2?х мільёнаў людзей, сотні тысячаў беларусаў вывезлі і згнаілі ў сібірскіх лягерах сьмерці. Масква адабрала зямлю ў беларускіх сялянаў і ператварыла іх ў калгасных нявольнікаў, зьнішчыла беларускага працавітага чалавека, расстраляла пісьменьнікаў, вучоных, нанесла сьмяртэльную шкоду нацыі.
__________________
Мужчина должен говорить женщине всего три слова:"люблю", "куплю", "поедем".
|