Показать сообщение отдельно
  #106  
Старый 15.03.2012, 18:36
Camilla
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Складальнікі Канстытуцыі: Дзень Канстытуцыі патрэбны, каб грамадзяне разумелі, што яны надаюць паўнамоцтвы ўладзе і дзяржаве15.03.2012, 11:00 TUT.BY-ТВ Алёна Андрэева, TUT.BY
Праца над Канстытуцыяй Беларусі вялася тры гады, і паказальным было тое, што ад пачатку ў Вярхоўным Савеце 12-га склікання было дзве групы па распрацоўцы падставовага дакумента краіны. Самыя палкія спрэчкі вяліся вакол формы дзяржаўнай улады – дэпутаты спрачаліся, быць Беларусі прэзідэнцкай краінай ці ўсё ж парламенцкай. Пра гэта ў чарговым выпуску праграмы “TUT-Бава” распавялі складальнікі Канстытуцыі, дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га склікання старшыня праўлення фонда “Дзецям Чарнобыля”, навуковец Генадзь Грушавы і мовазнаўца, палітык і першы амбасадар Рэспублікі Беларусь у Германіі Пётр Садоўскі. Яны зазначылі, што, нягледзячы на некаторыя праўкі Канстытуцыі, яна сваёй актуальнасці за 18 год не згубіла і па-ранейшаму дае разуменне таго, якой павінна быць Беларусь. Адначасна Генадзь Грушавы зазначыў, што самае прыкрае для яго тое, што Беларусь не жыве паводле свайго асноўнага закону, як не жыла ўсё 20-е стагоддзе. Па словах гасцей праграмы, Канстытуцыя дае разуменне кожнаму грамадзяніну нашай краіны, што менавіта ад яго залежыць абсалютна ўсё ў Беларусі. І каб пра тое памятаць, варта Канстытуцыю час ад часу перачытваць. Яны пажадалі знайсці кожнаму беларусу ў асноўным дакуменце краіны тое, што дапамагае яму жыць.
Ответить с цитированием