Беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў:
- Заўтра ўжо будзе Святы вечар, так што ўжо заўтра я буду яго адзначаць. Я збіраюся з’есці гусь і выпіць пляшку чырвонага віна. Святкаваць буду дома ў вузкім коле: разам з жонкай, з сынам Багданам і сынам Раманам, які грае ў J:Морсе, як раз у іх, на шчасце, заўтра не будзе канцэрта, так што вельмі спадзяюся яго ўбачыць.
Уладзімір Арлоў павіншаваў чытачоў TUT.BY са святам Божага нараджэння вершыкам-пажаданнем сваёй бабулі Аўгеніі:
Дай Божа
Каб былі здаровыя
Як ільды Калядовыя…
Ждаў Божа
Ад пустога коласу,
Ад рэдкага воласу,
Ад харча нязвычнага,
Ад голасу зычнага,
Ад цыганскіх вачэй,
Ад паганскіх рачэй….
Людзям добрым -
Шчасця з рога,
А чарту лукаваму -
Дальняя дарога!
Шаноўныя чытачы, віншуем вас з надыходзячым святам Божага нараджэння і Новым годам!
24.12.2008 04:34
|