Аксана Ярашонак
Кап-кап-кап.
1. * * Гром пачуцці нагорад выплеснуў,
Скаланулася цішыня.
Пад *празрыстай залевай ліпеньскай
Тоне гарачыня.
Тратуар на засмяглай вуліцы
Ловіць дотык вільготных рук.
Мне у гуках дажджу пачуецца
Беднага сэрца стук.
Прыпеў:
Смутак праплыве няспешна
Кроплямі на акне.
Мілая усмешка
Часта сніццамне.
Душнае паветра прагне
Вільгаці струмянёў.
Гульні нашых вуснаў да світання
Прыгадаюцца мне ізноў.
1. * * Цёплы ліпень парою летняю
Шчодра дорыць краплісты шум
І жаданай надзеяй светлаю
Грэе маю душу.
Затаіўшы дыханне, слухаю
Шматгалоснае “кап-кап-кап”.
І здаецца, у дзверы стукае
Ціха твая рука.
Прыпеў.
__________________
Ура! Радио Столица "пробила, выбила" 105.1 фм... Еще больше людей смогут услышать хорошую музыку. И мою тоже...
|