ЗАЛАТОЕ ПРАВIЛА
Як светстварыўся, з самага пачатку,
З далёкiх, незапамятных часоў,
Заўжды шукалi людзi праўду-матку,
Каб iснаваць ёй, не знайшлось умоў.
Яе заўжды, як папялушку, гналi,
Шмат гора учынялi ёй i зла,
За праўду праўдзе шану не складалi,
Бо крыўда гаспадыняю была.
Гартае хутка час тысячагоддзi,
Ды не змяняе i на кроплю стан,
Бо лiхалеццю не накажаш: «Годзе!»
I за падманам доўжыцца падман.
Ды многiя разбiць жадалi муры,
Рабiлi шмат безвынiковых спроб,
Iмчалiся гiсторыi вiхуры,
I змагары зноў разбiвалi лоб.
Без вады праўда чыстая, як неба,
Але для многiх – страшная ганьба,
Чаго няма, таго шукаць не трэба,
Заўжды пустая з мурам барацьба.
Хто правiла не ведаў залатое,
Шукаў бясконца праўду зноў i зноў,
Чаго няма, шукаць не трэба тое,
Там толькi праўда, дзе ёсць больш правоў.
|