ЦI ДАРУЕ?
Няма спакою ў свеце i не будзе,
Дзе мiрная хвiлiна хоць адна?
Паводзяць агрэсiўна надта людзi,
I доўжыцца бясконцая вайна.
Ёсць моцныя падставы для сумнення,
Што самы разумнейшы чалавек:
Чаму свой розум, iнтэлект, уменне
На зброю шчодра марнаваў павек?
Незразумела, як магло адбыцца,
Што нiшчыць чалавека чалавек?
Цячэ людская кроў, нiбы вадзiца,
Багата нацякло крывавых рэк.
Чаму нацыянальная нязгода
Нянавiсцю ў сэрцах людзей гарыць?
Чаму жаданне моцнага народа
Заўсёды слабы цалкам пакарыць?
Iдзе вайна, i пакутуюць людзi,
Ад жорсткасцi магутных слёзы льюць,
Такое ж сэрца б'ецца у iх грудзях,
Жыццё бязглузда людзi аддаюць.
Вайна чамусьцi людзям не абрыдла,
Адны ваююць, iншыя глядзяць.
Паводзяць сябе людзi горш, чым быдла,
Цi зможа Бог грэх цяжкi дараваць?
8.12.1994
Анатолій Балуценка
|