Показать сообщение отдельно
  #197  
Старый 09.04.2011, 19:55
ИРИНА
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Баіцца быць беларус беларусам... * * * * * * * * * * * * * * * * *
Жыў пад прыгнётам ды пад прымусам,
зваўся літвінам, русінам, русам,
зваўся тутэйшым, мяшканцам, мяшанцам…
He знае, рабіць што з апошнім шанцам,
які ён сёння атрымоўвае,
як быць з сваім імем,
з сваёю моваю,
быць ці не быць беларусам нарэшце...
Пытанне няпростае, канешне.
(Дазволю сабе тут крышку іроніі. Характар наш тут, як на далоні.)
He знае? * * * * *
He хоча? * * * * * * * * * * *
He смее? * * * * * * * * * * * * * * * * *
*Баіцца?
Вялікая гэта таямніца.
Зведаў ён ліха апраметнага.
Ён не баяўся таго і гэтага.
Хапала адвагі, каб з ворагам біцца,
ад голаду-холаду каб бараніцца...
Ды вось быць самім сабою баіцца.
Прайшоў праз Хатынь, * * * * * * * * * * * * * * * * *
*праз Курапаты,
зносіць цярпліва Чарнобыль пракляты,
упарта крыніца яго бруіцца...
Ды быць беларусам ён баіцца.
Вось дык ноумен, вось дык феномен —
гэты ўнук бабін, сын гэты удовін.
Казалі «не будзь! » — * * * * * * * * * * * * * * * * *
ён схіляўся ніцма.
Гавораць «будзь!» — * * * * * * * * * * * * * * * *
усё роўна баіцца.
Вось што робіцца з беларусам.
З сінявокім, з белавусам,
не з недарэкам, не з няўмекам,
з добрым увогуле чалавекам.
Баіцца быць беларус беларусам...
Ці, можа, ужо не баіцца? * * * *
* * * * * * * * * *Анатоль Вярцінскі
Ответить с цитированием