СВАЯ ЗЯМЛЯ
Свая зямля, зямля дзядоў, бацькоў,
Калi на ёй жывеш, не адчуваеш,
Ды ў сэрцы разгараецца любоў,
Айчыну як надоўга пакiдаеш.
На Бацькаўшчыне шмат гадоў не жыў,
Пабачыў iншых месц ў жыццi багата,
Ды родны край мяне прываражыў,
Бацькоўская мне часта снiлась хата.
Блакiтныя ў снах бачыў верасы,
Паляны, ўлетку дзе збiраў сунiцы,
Чароўныя сасновыя лясы,
Празрыстыя сцюдзёныя крынiцы.
Што змалку ўсёй душою палюбiў,
На ўсё жыццё – духоўнае багацце,
Любоў сваю пранёс i не згубiў,
Радзiма сэрцу – як другая мацi.
Прыйшла пара, i я вяртаюсь зноў,
Радзiма, як раней, перада мною,
Хай будзе ў нас ўзаемная любоў,
З сваёй сустрэцца радасна зямлёю.
27.11.1995
|