БЕЗДУХОЎНАСЦЬ
Адкуль у душах столькi чарнаты?
I дзе яе набралi толькi людзi?
Як iснаваць з адзнакаю бяды?
Цi чорная душа святло набудзе?
Адкуль у душах пасялiлась зло?
Чаму з'явiлась сёння бездухоўнасць?
Народ што ў стан жахлiвы прывяло?
Дзе знiкла к мiласэрнасцi гатоўнасць?
Лiчылi атрымаць вялiкi толк,
Калi народ савецкi утваралi,
Але адзiн другому – нiбы воўк,
Працяглы час духоўнасць разбуралi.
З народам не лiчылiся заўжды,
Як рысы яму новыя шукалi,
Таму i ў душах столькi чарнаты,
Бо атэiзм бязбожны ўкаранялi.
Жаданую духоўнасць як вярнуць?
Каб кожны мiласэрным мог стаць зноўку,
Ад зносiн радасць вабную адчуць,
I не глядзець на свет падобна воўку.
9.01.1996
|