ЗАЛАТОЕ ДЗЯЦIНСТВА
Я дзяцiнства пару залатую
Буду помнiць, бо цяжка забыць,
Ў думках бачу яе, гукi чую,
Радасць здатна яна мне дарыць.
Як нiколi, ў дзяцiнстве свабодны,
Красой вабiць наўколiшнi свет,
Кут цяпер ўспамiнаецца родны,
Любых сэрцу багата прыкмет.
Мацi, бацька яшчэ маладыя,
Iдуць думкi ў мiнулае зноў,
Ў гады цяжкiя, надта благiя,
Ды да iх ў маiм сэрцы любоў.
Жылi цяжка i сцiпла заўсёды,
Бо прайшла праз дзяцiнства вайна,
Нарабiла багата ўсiм шкоды,
Не зчарнiла маленства яна.
Ўспамiнаецца тое i сёе,
Але лепшай не ўспомню красы,
Як дзяцiнства маё залатое,
Вельмi любыя сэрцу часы.
|