ТРЭБА ПАСТАРАЦЦА
Мне хочацца зрабiць табе дабро,
Душа твая каб толькi весялiлась,
I кепскае, як дым кастра, прайшло,
Нiколi больш бяда не паўтарылась.
Прыемна, калi злагада у нас,
Лагодна усмiхнуцца ёсць нагода,
Жаданы вельмi i шчаслiвы час,
Калi кранае ласкай асалода.
Як непатрэбных цяжкасцей няма,
Цудоўнага спаткаецца нямала,
Хачу, каб не прыйшла ў душу зiма,
Аб шчасцi каб вясна заўжды спявала.
Не трэба штучна цяжкасцi ствараць,
Хоць памяркоўнасць – цяжкае заданне,
Лепш радасць i пяшчоту дараваць,
Чым боль душы, бо цяжкае каханне.
Жыцця хвiлiны трэба шкадаваць,
Яны бягуць, i больш не паўтарацца,
Пяшчотнасць лепей стала вылучаць,
Прынамсi, трэба вельмi пастарацца.
|