Показать сообщение отдельно
  #146  
Старый 01.04.2011, 09:11
Пахрицына
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

РАДКI ГIСТОРЫI

Адкуль ўзялiся беларусы?
Ляжаць дзе нашы каранi?
Ў адказах досыць ёсць спакусы,
Ды трэба веды ў нашы днi.

Гiсторыю свайго народа
Павiнен добра кожны знаць,
Мы – невукi, i вельмi шкода.
Хто мы? Адкуль? I што чакаць?

Радкi гiсторыi заўсёды
Хавалi поўнасцю ад нас,
Але ёсць памяць у народа,
I не змянiць яе ураз.

Абмежаваць няпроста памяць,
Народа памяць – скарб святы,
Хаця хлуснi пранеслась замець,
Скарб агалiцца залаты.

Хай добрае або благое –
Шляхi гiсторыi сваёй,
Шляхетнае цi надта злое,
Але усё належыць ёй.

Таму павiнны ведаць людзi
Сваёй гiсторыi радкi,
Iнакш яна няздатнай будзе
Сказаць: адкуль ты, хто такi?

31.01.1995
Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием