Не сумуйце аб тым, што было.
Усёроўна не вернуць нічога.
Усё былое быллём парасло
І туды непраходна дарога.
Не смуткуйце аб сонейке дзён,
У якіх мелі шчасце калісьці.
Непарушны сусветны закон –
Каб не мець у мінуўшчыну выйсця.
Нам не вернуцца ў свята вачэй,
І ўсмешак, і поглядаў ясных,
Не ўбачыць тых зорных начэй
І світанкаў сваіх тагачасных.
Не ўваскрэсіць кахання святло,
Не звярнуць на інакшую долю…
Што за жорсткае слова – “было”!
Ды шчэ горай – “не будзе ніколі”!
Як бы нам ні карцела змяніць
Усё, што дзесьці зрабілі не тое,
Мы не ўладны ў калішнім пажыць
І нанова прайсці пражытое.
А таму – што дарма бедаваць,
Калі шанец згубілі ўчора?
Лепей “заўтра” свае будаваць
І не ведаць інакшага гора… ...
|