Показать сообщение отдельно
  #134  
Старый 29.03.2011, 13:50
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Далі бог, каб нарадзілася мужчынай,
Не стамілася б ніколі паўтараць,
Як цудоўны беларускія жанчыны
І як трэба іх любіць і шанаваць.
Каб сутычкі не разгортваліся ў сваркі
І каб шлюб не ўспрымаўся, бы турма.
А ці ж мы, жанчыны, радасці не варты?
Ці ж сапраўдных мужыкоў ужо няма?
Нараджаем, ды сціраем і гатуем,
Ды й вутюжым, пыласосім, пылатром.
Мы дзяцей расцім, і вучым, і ратуем.
Але прыйдзе муж – і ў морду кулаком.
Усё часцей ужо пайшла такая мода:
Цыгарэтка, скавародка, бутылёк...
А дзе ж наша, дзе жаночая свабода?
А ці ж ты мяне не любішь, мужанёк?
Паглядзіце ў нашы вочы, ў нашы душы.
Не шкадуйце нам каханне паказаць!
Гэтак лёгка ўсё святое ўраз парушыць.
А ці здольны будзем зноў пабудаваць?
Зазірніце ў нашы сэрцы, ў нашы твары.
Як жа шмат ў Беларусі прыгажунь!
У тэатры, ў магазіне, на базары…
Нават вочы разбягуцца ад красунь!
Хто б калі не вандраваў па белым свеце,
Дзе прымаюць нас і дзе нас пазнаюць,
Паміж многіх, беларусачке-кабеце
Перавагу іншаземцы аддаюць.
Калі нават апранецца і няброска,
Не знайсці яе прывабней і мілей!
З тонкім станам – быццам юная бярозка.
Усміхнецца – сэрцу стане весялей.
Што ж яе не паважаюць на радзіме?
Выйдзе замуж – і бы конь які, пашы.
А супруг, бывае, што і не абдыме.
А, бывае, і нагадзіць на душы.
Мужыкі! Найдаражэйшыя супругі!
А мо хопіць дурака ўжо валяць?!
Ці не час жыццё мужчынам узяць у рукі
І жанчыну, нібы кветку, пеставаць?
Ці ж яна ў вас што лішняе канюча?
Каб за мужам жыць і радасці не мець?
Мы чакаем… Спадзяемся… Ды балюча,
Што ў вочы ўжо няма каму глядзець…
Ответить с цитированием