Показать сообщение отдельно
  #132  
Старый 29.03.2011, 13:48
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Да закінутай вёсачкі, Богам забытай,
Дзе дзіцячага смеху ўжо не пачуць,
Дзе няма магазіна, дзе школа забіта,
Я, ў дарозе стаміўшыся, мусіў звярнуць.
Тут калісьці жылі, і даволі багата,
Грамадой працавалі на шчодрай зямлі,
Але, вось – амаль усе закалочаны хаты
І палі пустазеллем ужо зараслі.
Маладыя ў горад даўно паўцікалі
Дыскатэкаў і лёккага хлеба шукаць,
А старых год за годам усіх пахавалі.
І руку ўжо нікому няма тут падаць.
Акрамя трох бабулек ды дзеда старога
Тут ніхто не адчыне скрыпучых дзвярэй…
На ўсю вёску адна засталася карова
І з дзясятак які захудалых курэй.
Іх усіх стяраже небрахлівая шаўка,
Што не кінула вёску і гэтах старых,
Чый сусвет – тэлевізар да мо аўталаўка,
Што калі-некалі прыязджае да іх.
Але, што ім купляць? Толькі хлеба ды солі,
Ды запалак, ды, можа, мяшэчак крупы…
Дзе тых грошаў набраць, каб прыдбаць нешта болей?
Ім ячкі – прысмакі, ды тыя ж супы…
Ім бы сілы знайсці, каб дабрацца да печы
І ў спякоту ў гэткую крыху паспаць.
Ім бы, гэтым старым, ў цянечку прылегчы,
А яны пачалі вось мяне частаваць!
Але ў сэрцы зрабілася горка і смутна…
І заскрыбліся кошкі чамусьці ў душы…
Я папіў малачка, нібы сын які блудны,
І цішком пацягнуўся ізноў да шашы…
Колькі ж гэтакіх вёсачак з картаў сціраюць!
Іх знішчаюць і дзеянні нашы, і час…
Але ж зрэдку снах вёскі зноў ажываюць,
Каб, як родная маці, маліцца за нас...
Ответить с цитированием