Шоўк валасоў тваіх чорны, як смоль.
Вочы - нібыта дзве спелыя вішні.
Зноў я жабрак, ён жа - прынц і кароль.
Зноў ты з ім разам, а я - трэці, лішні.
Лішні, але ад цябе ні на крок
не адыду... Сам сабе ненавісны -
кінуў бы ўсё! Ды глядзяць у мой бок
вочы, нібыта дзве спелыя вішні.
Васіль Гадулька
|