НЕ МАГУ КАХАЦЬ
Не клiч мяне, цяпер не адгукнуся,
Ты боль пякучы ў сэрца мне прынёс,
Здавалась, што прымiрымся, зжывуся,
Але пралiла безлiч горкiх слёз.
Што будзе так, не думала нiколi,
Пяшчотна ты любiць не пажадаў,
Ўсё горшым станавiўся, i паволi
Знаходзiць у гарэлцы ўцеху стаў.
Цяпер ахвяра я няшчаснай долi,
Чаму няўдала склалася яна?
Табе зноў не хапiла сiлы волi,
Адмовiцца не здолеў ад вiна.
I знiкла маладосцi спадзяванне,
Мы шчасце не змаглi пабудаваць,
Было прыгожым ўзнёслае каханне,
Не думала, што буду бедаваць.
Надзея тлела: яшчэ раз праверу
I шанц чарговы ў нагароду дам,
Ты iншым стаў, i больш табе не веру,
Нiяк застацца разам нельга нам.
Ты не прыходзь, я жудасна стамiлась,
I болей не магу цябе кахаць,
Ушчэнт каханне цалкам разбурылась.
Не ведаю, ад лёсу што чакаць?
|