СТАЦЬ БЕЛАРУСАМI
Што натхненне дае, спадзяванне?
Добра ўсё зразумела без слоў:
Да жаданай жанчыны каханне
I да роднай зямелькi любоў.
Калi сэрца яшчэ не астыла,
I жанчыну ёсць здольнасць кахаць,
Гэта вельмi вялiкае дзiва,
Трэба пiльна яго зберагаць.
Ды ўсялякае можа здарыцца,
I каханне растане, як снег,
Ў другi раз шанцы ёсць ажанiцца,
Так здараецца, гэта не грэх.
Але iншая справа – Радзiма,
Як яе перастанеш любiць,
Уявiць такi грэх немагчыма,
Ў такiм выпадку лепей не жыць.
Бо зямелька цябе гадавала,
Калыхала, як мацi, цябе,
З ёй шляхетна паводзiцца мала,
Ўсё, што вiнен, аддай для яе.
Трэба помнiць, што мы беларусы,
Што Рдзiма у нас – Беларусь,
I не трэба нам кепскай спакусы
На суседку вялiкую – Русь.
Бо вялiкаю Русь таму стала,
I дзяржаву змагла збудаваць,
Што ганебна i жорстка пачала
Ўсе народы сабе пакараць.
Слава Богу, набылi мы волю,
Гаспадарыць каб самi маглi,
Сваю долю, няшчасную долю
Ў свае рукi, нарэшце, ўзялi.
Каб яе утрымаць, трэба, мабыць,
Назаўжды пра Расiю забыць.
Беларускасць чаму нас не вабiць?
Нам патрэбна яе аднавiць.
Каранi ўсе каб нашы не ссохлi,
Трэба мовай сваёй размаўляць,
I знявечанай годнасцi кроплi
У струмень паступова збiраць,
Каб збiралась стременьчыкаў многа,
I ракой паўнаводнай цяклi.
Да свабоды адна ёсць дарога:
Трэба, годнасць каб мы набылi,
Палка каб палюбiлi Айчыну,
Не давалi сябе абражаць,
Каб сусед нас зусiм не паглынуў,
Трэба нам беларусамi стаць.
24.12.1992
Анатолiй Iванавiч Балуценка
|