Показать сообщение отдельно
  #108  
Старый 21.03.2011, 18:42
Геннадий Гкин
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ЧЫСТАЯ МОВА

Сваю мы мову доўгi час губiлi,
Цяпер аб здрадзе цяжка ўспамiнаць,
Яе амаль нiколi не вучылi,
Не намагалiсь нават размаўляць.

Калi нам трохi мову дазвалялi,
Iначай словы пачалi гучаць,
Бо рускiмi амаль цяпер ўжо сталi,
Iнакш пачалi словы называць.

Пабедай стала звацца перамога,
Супынку астаноўкай сталi зваць,
Каб роднага не ведалi нiчога
I мову перасталi паважаць.

Перахрысцiлi краму магазiнам,
Саветам сталi раду называць,
Не гума цяпер стала, а рызiна –
Упарта мову пачалi знiшчаць.

Спрадвеку мовы цуд – душа народа,
Якая мова, i такi народ,
Забрудзiлi мы мову, вельмi шкода,
Таму i шмат здараецца нягод.

Хачу, хутчэй каб мова стала чыстай!
А з ёю будзе чыстая душа,
I, як вясёлка, каб была iскрыстай,
Гучала ўзнёсла, быццам у вершах.
Ответить с цитированием