IМКНУЦЦА ДА ЗОРАК
Да зорак немажлiва даляцець,
Мо i не трэба нават намагацца?
Калi занадта многага хацець,
То без нiчога прыйдзецца застацца.
Але упарта клiча вышыня,
I недасяжнасць, як каханне, вабiць,
Да зорак дацягнуцца – не гульня,
Бязглуздасцю хаця здаецца, мабыць.
Цiкава непазнанае пазнаць,
Адчуць, чаго яшчэ не адчувалi,
Каб новаму дарогу пракладаць,
На ростанях каб людзi не стаялi.
Давалi мары добрыя плады,
У космас летуценнiкi прарвалiсь,
Да зорак не iмкнулiсь каб заўжды,
У першабытным ладзе заставалiсь.
У кожнага свая ёсць вышыня,
О, як нялёка на яе ўзбiрацца!
Няма спакою ад яе штодня,
Але цудоўна ў зоркi закахацца!
Прыемна, як парыў ў душы не згас
Да зорак вабных угару цягнуцца,
Не кожнага чакае зорны час,
Але да зорак радасна iмкнуцца.
9.07.1995
Анатолiй Iванавiч Балуценка
|