Показать сообщение отдельно
  #98  
Старый 13.03.2011, 02:31
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ХАЛАСЦЯК

Я халасцяк, адвечны халасцяк!
Каханне сэрца мне не зачапiла,
Ды зараз закахаўся, як прасцяк,
Сапраўднае сустрэў, нарэшце, дзiва.

Ласкава ў сiнь яе вачэй гляджу
I ад красы не ў змозе адарвацца,
Адразу ёй адкрыў сваю душу,
Прыйшла пара пяшчотна закахацца.

Багата ведаў розных я дзяўчат,
Але яна маю душу кранула,
Цяпер наяве вабны рэзультат:
Мая душа ў каханнi патанула.

I зараз па цячэнню я плыву,
Няма жадання нават супынiцца,
Каханне закруцiла галаву,
I што здарыцца, хай хутчэй здарыцца.

Ад радасцi танцуй хоць i спявай,
Душа няспынна хоча весялiцца,
Напоўнiлася шчасцем цераз край,
Кахання б'е магутная крынiца.

Быў халасцяк, адвечны халасцяк,
Але цяпер жадаю ажанiцца!
Чаму прыйшло каханне позна так?
Каханнем палкiм буду ганарыцца!

Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием