МАЎЧАННЕ – ЗОЛАТА
Хоць праўда, ды прычына болю,
Калi яе казаць штодня,
Каб субяседнiк меў патолю,
Яму мiлей заўжды хлусня.
Каб добрым быць, хлусiць больш трэба
I камплiменты гаварыць,
Пашану ўзносiць ўсiм да неба
I славу ўяўную дарыць.
Бо падабаецца лiслiвасць,
А словы праўды – як нажы,
Ды людзям лепш няпраўды мiласць,
Спакой i радасць для душы.
I нездарма ў народзе слова
Пачалi срэбрам велiчаць,
Як срэба, любая размова,
Ды золата – заўжды маўчаць.
Маўчанне не прыносiць стому,
Пакут i здзекаў ад абраз,
Лепш праўды не казаць нiкому,
Не стаў каб кепскiм настрой ўраз.
Маўчаць заўсёды i бясконца,
Дзе мог сказаць, лепш прамаўчаць,
Жыццё каб грэла, нiбы сонца,
Каб радасць ў сэрцы адчуваць.
|