РАЛЛЯ КАХАННЯ
Затрымалась вясна на палетках,
Я даўно зачакалась вясну,
Бо прыемна, калi сады ў кветках
I прачнецца прырода ад сну.
Бо вясной ўсё навокал прыгожа,
Крочыць новае кола ў жыццi.
Мне душу хто сагрэць дапаможа,
Каб прачнулiсь мае пачуццi?
Нешта доўга ў душы затрымалась
I мая з лютай сцюжай зiма,
Бо хачу, каб хутчэй закахалась,
Ды цяпла ў душы кроплi няма.
Хачу, каб мацней сонейка грэла,
Кiну зерне кахання ў раллю,
Каб каханне зрастала i спела,
Хай душу супакоiць маю.
Бо стамiлась прыдатная глеба,
Колькi часу яшчэ ёй чакаць?
Я кахання хачу, нiбы хлеба,
Хай вясна дасць мне шанц пакахаць.
Завiтае вясна на палеткi,
Без аратага ў стоме зямля,
Хай расквецiць вясна ў душы кветкi,
Каб радзiла кахання ралля.
|