ТАК ХОРАША!
Так хораша! Каханне надышло,
Яно з вясной на крылах шыбавала,
Ў душы пяшчотай дзiўнай расцвiло
I адчуванне шчасця даравала.
Вакол ўсё, нiбы снегам, замяло:
Пялёсткi вiшня белыя скiдае,
Кахання шчасце мне вясной прыйшло,
Вясна – пара кахання залатая.
Чамусьцi зацягнулася вясна,
Зiма яе ў сваiх руках трымала,
Была зiмою доўгаю адна,
Вясна прыйшла, пяшчотна пакахала.
Цудоўна, што не будзе халадоў,
Што болей не гнятуць душу марозы,
Цяпер ў маёй душы цвiце любоў,
Ад адзiноты больш няма пагрозы.
Хачу, працяглай каб была вясна!
Няхай маё каханне не мiнае,
Я хмельная цяпер, як ад вiна,
Каханне, як на крылах, узнiмае!
Так хораша! Душа мая пяе!
Ад ўзнёслых нот знiкае перапона,
Няма прыемней твора для яе,
Чым гук вясельны марша Мендэльсона.
|