КАХАННЕ I ВЯСНА
Вясна. Каханне. Птушак пералiвы.
Душы вясною хочацца спяваць,
Бо вабны час цудоўны ды iмклiвы
Даруецца, каб песцiць i кахаць.
Як абмiнула палкае каханне,
Хаця вясна, ў душы вясны няма,
Вакол iдзе ў прыродзе мiлаванне,
Цвiце вясна, а на душы зiма.
Вясна iдзе, а на душы маркотна,
Яе гнятуць бясконца халады,
Кахаць вясною хораша i модна,
Бо ў сэрцы не павiнна быць бяды.
Вясну паслухай, голас яе дзiўны!
Натхненне дорыць шчодрая вясна,
Цвiценне i спеў птушак пералiўны,
Душу красой хвалюе навiна.
Калi прыйшло жаданае каханне,
Цудоўнае яно ў любы сезон,
Вясновае прыемней адчуванне,
Яму не пагражае хуткi скон.
Вясна. Каханне. Радасць i натхненне.
Душа вясною голасна пяе,
Вясна даруе палкае iмкненне
I здатнасць пакахаць душы дае.
|