Пейзажная лiрыка - Юрка Голуб
Нас возера прысніла.
Нас возера вязло.
І літасці прасіла
Кляновае вясло.
*Спакойная вада.
На беразе вуголле.
А нехта спіць, відаць,
У вопратцы на голлі.
*Такі спакойны міг.
Зялёны вецер лета.
Сягоння верым мы
Яшчэ мацней, чым летась.
*Які трывожны міг!
І войны...
І радзіны...
І як блізняты - мы
Пад сэрцам у Радзімы.
|