Мае лясы, мая вадзіца
* * * *
Станислав Тарашкевич
Жыццё, жыццё ну дзе ты, дзе ты
Быў маладым я абагрэтым
Ужо не вярнецца гадкоў хваля
Што ад нас рэчкай уплывае
* * * * * *Гадкі прайшлі і быццам парам
* * * * * *Уверх падняліся да тых хмараў
* * * * * *Або на дол спалі ў туманах
* * * * * *Як у законах напісана
І вось цяпер перада мною
Стаіць хвілінаю адною
Мясцамі дрэнна і прыгожа
Жыцця майго маленька ложа
* * * * * *Быў маладым і ў час кахання
* * * * * *Як не хацеў я раставання
* * * * * *Я бачу І'ўе вёсак хаты
* * * * * *Спявалі песні там дзяўчаты
Нясліся гукі песень вольных * *
Ад маладых дзяўчат і здольных
І лес стая'ў у нейкай думе
І ў ціхусенечкім шуме
* * * * * *Як шоў дамоў я раніцою
* * * * * *Як я развітваўся з табою
* * * * * *Ты мне спявала сваім спевам
* * * * * *І зачароўвала напевам
Сваё жыццё абкіну вокам
Бывалі дні, што лезлі бокам
Бывала і шчасце невялічка
Як та заросшая крынічка
* * * * * *На Нёман часта выяжжалі
* * * * * *Мы вясяліліся, спявалі
* * * * * *І дзе мае сябры смяюцца
* * * * * *Калі чуць водачкі нап'юцца * * * * * *
Цяпер разлукай цяжка змучан
Што з Беларусіяй разлучан
Душой тады я ажываю
Калі сюда зноў прыяжджаю
* * * * * *Дзе коціць Нёман срэбраводны
* * * * * *Па той зямлі дзе Гродна родны *
* * * * * *Дзе пташкі мілым шчабятаннем *
* * * * * *Нас паднімалі светлым раннем
Дзе на слупах, як шапкі тыя
Віднелісь гнезды буславыя
Там бусляняты рвуцца угору
Узляцець яны чакаюць пору
* * * * * *Яны накапліваюць сілы
* * * * * *Скачуць, разводзяць свае крылы
* * * * * *І ў гору чуць-чуць падлятаюць
* * * * * *Паветра ліха заграбаюць
А як тут весела і міла
Пчала ў вуллях гаманіла
І як тут смачна пахла мёдам
Вуллі раслі тут з кожным годам
* * * * * *Мой любы лес, палеткі тыя
* * * * * *Ужо людзі тут жывуць другія
* * * * * *У прошласць канулі гадочкі
* * * * * *Прайшлі шчаслівыя дзянёчкі
Душу мне смутак напаўняе
Што прайшла моладасць ліхая
Мае лясы, мая вадзіца
Для вас цяпер я чужаніца
|